Яскравы старт Чалядзінскі.

13.06.2021

Выдатны дэбют.

 

 

 

 

 

Учора Арцём Чалядзінскі дэбютаваў на пасадзе галоўнага трэнера мінскага «Дынама», а каманда ў рамках 12-га тура чэмпіянату Беларусі разграміла рэчыцкі «Спутнік» з лікам 5:0.

Для бела-блакітных гэтая перамога стала найбуйнейшай за апошнія 2 гады. У апошні раз дынамаўцы разгромна перамагалі ў сезоне-2019, калі з лікам 6:1 дома быў пераможаны «Энергетык-БДУ».

У апошні ж раз з лікам 5:0 ў рамках чэмпіянату краіны «Дынама» перамагала ў сезоне-2016 - дома быў абгуляны «Граніт».

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце