Бычанок стаў свабодным агентам

14.01.2014

Паўабаронца Аляксандр Бычанок пакінуў мінскае «Дынама» па заканчэнню тэрміна дзеяння кантракта.

 

У сталічным клубу 28-гадовы футбаліст правёў тры гады, атрымаўшы ў сваю калекцыю трафеі дзве «бронзы» чэмпіяната Беларусі (2012, 2013). На яго дынамаўскім ліку 76 матчаў ва ўсіх турнірах, 9 забітых галоў і 10 выніковых перадач.

Мінскае «Дынама» ўдзячнае Аляксандру за час, праведзены ў нашым клубу, і за яго ўнёсак у дасягненні каманды. Жадаем яму поспехаў у далейшай кар'еры.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце