"Час для добрых спраў"

15.06.2021

Дабрачынная акцыя ад мінскага "Дынама"

 

 

 

 

Дарагія сябры. Некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках клуба мы распавядалі пра маленькага Рому, якому неабходная тэрміновая дапамога.

Чалавечае жыццё не павінна мець цану, тым больш такую высокую. Але, на жаль, так здараецца. У Ромы СМА 1 тыпу - страшнае генетычнае захворванне. Адзін укол можа спыніць развіццё хваробы, але паспець яго зрабіць трэба да 2-х гадоў. Зараз Роме паўгода. А значыць, крыху часу застаецца, каб сабраць суму ў 2,4 млн. даляраў (лекі і спадарожныя паслугі).

Зрабіць гэта магчыма, калі ўсім разам аказаць дапамогу. Футбалісты нашага клуба аказалі фінансавую дапамогу сям'і Рамана, а зараз і кіраўніцтва ФК «Дынама-Мінск» прыняло рашэнне пералічыць усе сродкі, заробленыя ад продажу квіткоў на матч 13 тура чэмпіянату Беларусі «Дынама-Мінск» - БАТЭ сям'і Ромы.

Матч адбудзецца 19 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне «Дынама», у 20:45. Набыць квіткі можна ў касах стадыёна ў дзень матчу, а таксама на
сайце Ticketpro.

 

Таксама можна дапамагчы Роме наўпрост адным са спосабаў, указаных на старонцы.Зробім добрую справу разам!

 

Тэгі: Сезон-2021

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце