Выклік у галоўную каманду краіны.

03.11.2020

Футбалісты мінскага "Дынама" выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі.

 

 

 

 

Уладзіслаў Клімовіч і Іван Бахар зноў атрымалі выклік у нацыянальную зборную Беларусі. Збор «Белакрылых» працягнецца з 9 па 19 лістапада. 10-га лістапада каманда адправіцца ў Румынію, ў Плоешць, дзе 11 лістапада правядзе таварыскі матч з румынскай зборнай. Матч адбудзецца на стадыёне імя Ілле Аана і пачнецца ў 20:00 па беларускім часе.

Далей «Белакрылыя» згуляюць два матчы Лігі нацый УЕФА: 15-га лістапада - дома з Літвой і 18-га лістапада - на выездзе з Албаніяй. Больш падрабязна з поўным спісам гульцоў, выкліканых у галоўную каманду краіны, можна азнаёміцца
​​па спасылцы.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце