Выклік у галоўную каманду краіны.

Футбалісты мінскага "Дынама" выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі.
Уладзіслаў Клімовіч і Іван Бахар атрымалі выклік у нацыянальную зборную Беларусі. Збор «Белакрылых» працягнецца з 3 па 14 кастрычніка. 7-га кастрычніка зборная накіруецца ў Тбілісі, дзе 8-га чысла згуляе плэй-оф Лігі Нацый УЕФА супраць Грузіі. Далей «Белакрылыя» згуляюць два матчы Лігі Нацый УЕФА: 11-га кастрычніка - на выездзе з Літвой і 14-га кастрычніка - дома з Казахстанам.
Больш падрабязна з поўным спісам гульцоў, выкліканых у галоўную каманду краіны можна азнаёміцца па спасылцы.
Калі Вам спадабаўся гэты артыкул, падзяліцеся ім з сябрамі:
Каментарыi
Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце