Прэс-служба
Правілы акрэдытацыі
Усе замежныя журналісты акрамя акрэдытацыі ад ФК «Дынама-Мінск» павінны атрымаць таксама і акрэдытацыю ад Міністэрстава замежных спраў Рэспублікі Беларусь (МЗС). ПАДРАБЯЗНА
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» праводзіць акрэдытацыю прадстаўнікоў СМІ на хатнія матчы "Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболесярод каманд вышэйшай лігі". Выдача акрэдытацыйных пасведчанняў будзе ажыццяўляцца па папярэдняй заяўцы, заверанай пячаткай і подпісам галоўнага рэдактара (кіраўніка), якую неабходна падаць у прэс-службу клуба да сканчэння вызначанага тэрміну па факсе (017) 309 20 70, або даслаўшы сканаваную копію належным чынам аформленай заяўкі па электроннай пошце press@dinamo-minsk.by
У заяўцы на акрэдытацыю ў абавязковым парадку павінны быць указаны наступныя рэквізіты:
- Поўная назва СМІ;
- Тыраж (для друкаваных выданняў);
- Нумары тэлефонаў і факсаў;
- Паштовы адрас СМІ;
- Прозвішча, імя і імя па бацьку журналіста, займаемая пасада,
- Нумар службовага і мабільнага тэлефона, працоўны і асабісты электронны адрас журналіста.
Заяўкі, аформленыя неналежным чынам або адпраўленыя пасля ўказанага тэрміну, разглядацца не будуць.
Наяўнасць акрэдытацыі (пры абавязковай наяўнасці рэдакцыйнага або службовага пасведчання) гарантуе яе ўладальніку:
1. Свабодны ўваход на хатні стадыён ФК «Дынама-Мінск» у дні правядзення матчаў;
2. Месца ў ложы прэсы для пішучых журналістаў;
3. Права размяшчацца за рэкламнымі шчытамі за брамамі каманд падчас матчу - толькі для акрэдытаваных фота і тэлежурналістаў (паводле Рэгламенту Чэмпіянату РБ-2018 па футболе).
4. Стартавы пратакол і праграму матчу;
5. Працу ў мікст-зоне (бліц-інтэрв'ю з гульцамі і трэнерамі каманд);
6. Выніковы пратакол матчу;
7. Удзел у пасляматчавай прэс-канферэнцыі і працы прэс-цэнтра пасля матчу.
Квоты на атрыманне акрэдытацыйных картак:
1. Спецыялізаваныя спартовыя выданні - 5 чалавек (у тым ліку фотакарэспандэнт).
2. Грамадска-палітычныя выданні - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
3. Спартыўныя інтэрнэт-выданні - 3 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
4. Інфармацыйныя агенцтвы - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
Для іншагародніх журналістаў прадугледжаны разавыя акрэдытацыі на дату канкрэтнага матчу.
Звяртаем ўвагу прадстаўнікоў СМІ:
Звяртаем увагу радыё- і тэлевізійных кампаній, інтэрнэт выданняў і іншых СМІ, якія плануюсь гука- альбо відэа- здымкі матчаў (даўжынёй не больш за 3 хвіліны) на тое, што акрэдытацыя ў такім выпадку ажыццяўляецца прэс-службай АБФФ. Падрабязнасці
Адмова ў акрэдытацыі і пазбаўленне акрэдытацыі
Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» пакідае за сабой права адмовы ў акрэдытацыі:
• у выпадку парушэння журналістам правілаў падачы заяўкі на акрэдытацыю;
• пры звальненні журналіста з рэдакцыі (у гэтым выпадку рэдакцыя мае права акрэдытаваць іншага журналіста);
• пры спыненні дзейнасці сродка масавай інфармацыі;
• у выпадку распаўсюду неадпаведных рэчаіснасці звестак, якія прычынілі арганізацыі шкоду або ўшчамляюць правы і законныя інтарэсы яе працоўнікаў;
• пры парушэнні правілаў паводзін на стадыёне падчас правядзення матчу.
Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» таксама пакідае за сабой права матываванай адмовы ў акрэдытацыі ў іншых выпадках.
Акрэдытацыя на матчы турніраў УЕФА праводзіцца асобна.
Усе замежныя журналісты акрамя акрэдытацыі ад ФК «Дынама-Мінск» павінны атрымаць таксама і акрэдытацыю ад Міністэрстава замежных спраў Рэспублікі Беларусь (МЗС). ПАДРАБЯЗНА