Абанементы
Абанементы 2020
Паважаныя заўзятары!
Мы рады аб'явіць, што стартаваў продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Дынама» ў сезоне-2020!
Абанемент уключае ў сябе наведванне ўсіх хатніх матчаў сезону 2020 года ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі.
Як і раней, прыярытэтнае права першымі падоўжыць абанементы прапануецца ўладальнікам абанементаў мінулага сезону. Прыярытэт дзейнічае на працягу 4 дзён: з 20 па 23 фервлая ўключна. Атрымаць абанемент можна ў цэнтральнай касе Ticketpro па адрасе: г.Мінск, Машэрава, 25 (хол 1 паверха). З сабой неабходна мець стары абанемент і назваць прозвішча, на якую ён быў набыты. У гэтым сезоне для ўладальнікаў леташніх пропускаў на матчы «Дынама-Мінск» дзейнічае зніжка ў памеры 30%.
Акрамя таго, уладальнікі абанементаў-2019 у дні прыярытэтных продажаў будуць мець магчымасць набыць для сваіх сяброў і сям'і яшчэ + 2 абанемента са зніжкай 20%.
З 24 лютага будзе распачаты свабодны продаж абанементаў. Усе заўзятары будуць мець магчымасць набыць пастаянны абанемент на матчы мінскага «Дынама» як у касе, так і анлайн.
Касы працуюць:
Пн-пт: 09:00 - 19:00
Сб-нд: 10:00 - 18:00
Бясплатна абанементы прапануюцца па папярэдняй заяўцы на электронную пошту: shop@dinamo-minsk.by.
Зніжкі не сумуюцца і дзейнічаюць пры наяўнасці пасведчання!
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў студзені 2020 года на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ажыццяўлялася змена нумарацыі сектараў і крэслаў. Зараз на стадыёне дзейнічае новая схема.
Памянялася і размяшчэнне сектара актыўных заўзятараў каманды - зараз гэта сектар С23. А заўзятары гасцёвай каманды размесцяцца ў сектарах B12-B13.
Мы чакаем вас, сябры! Сардэчна запрашаем у нашу каманду ў гэтым сезоне!