
Ігар Стасевіч
- Выхаванец: ДзЮСШ-2 (Барысаў)
- Першы трэнер: Віктар Матусевіч
- Папярэднія клубы: БАТЭ Барысаў, Волга Ніжні Ноўгарад (Расія), Гомель
Ураджэнец Барысава Ігар Стасевіч пачаў займацца футболам у мясцовай ДзЮСШ ў трэнера Віктара Матусевіча. У 2002 годзе перспектыўны хлопец апынуўся ў дублюючым складзе БАТЭ. А праз два гады ўжо настойліва стукаўся ў дзверы асновы.
У галоўнай камандзе Ігар сур'ёзна і надоўга прапісаўся ў 2005-м і адразу ж стаў улюбёнцам барысаўскай публікі. Яшчэ б, бо карэнных барысаўчан у складзе каманды раз, два і аблічыўся .
У наступныя сезоны Стасевіч выдатна спраўляўся з роляй аднаго з лідэраў БАТЭ, чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны, тройчы - уладальнікам Кубку, столькі ж раз ўключаўся ў спісы 22 лепшых гульцоў Беларусі (2006, 2007, 2008) .
У гэты ж час футбаліста сталі прыцягваць у нацыянальную каманду Беларусі, у складзе якой Стасевіч дэбютаваў у 2007 годзе ў спарынгу з Ізраілем. З тых часоў ён правёў за зборную 13 матчаў.
Улетку 2010-га хаўбек адправіўся на легіянерскі хлеб ў суседнюю Расію. Праўда, надоўга там не затрымаўся. Адыграўшы сезон у «Волзе» з Ніжняга Ноўгараду, якой дапамог заваяваць пуцёўку ў прэм'ер -лігу, вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве падпісаў кантракт з «Гомелем».
Гомельскі перыяд кар'еры Стасевіча можна лічыць вельмі паспяховым. За год Ігар паспеў прымерыць «бронзу» нацыянальнага першынства і падняць над галавой Кубак Беларусі. Дзякуючы сваёй яркай і выніковай гульні футбаліст зноў патрапіў у спіс 22 лепшых гульцоў Беларусі і звярнуў на сябе ўвагу мінскага «Дынама». Узімку 2011 года « бела-блакітныя » займелі майстэрскага выканаўцы стандартаў і прызнанага распасоўшчыка у свае шэрагі.
У 2012- м Стасевіч дапамог мінскаму « Дынама » пасля двухгадовага перапынку фінішаваць у прызах і заваяваць пуцёўку ў Лігу Еўропы.