
Уладзімір Хвашчынскі
- Выхаванец: Дынама-Брэст
- Першы трэнер: Шчэгрыковiч Васiль
- Папярэднія клубы: Дынама-Брэст, ФК Мiнск
Уладзімір Хвашчынскі нарадзіўся ў Бабруйску. Аднак так склалася, што займацца футболам пачаў у Брэсце, куды пераехаў з бацькамі ў раннім узросце.
Футбольная грамадскасць Беларусі даведалася пра юнага форварда у 2008-м, калі аднаго з лепшых бамбардзіраў першынства дублёраў сталі прыцягваць да матчаў асноўнага складу брэсцкага «Дынама».
У аснове берасцейцаў хлопец зусім не згубіўся. З кожным годам яго гульня станавілася ўсё больш сталай. Стабільна рос і бомардирский спіс Хвашчынскага.
Паспяховыя выступленні дазволілі Уладзіміру патрапіць у 2011- м у склад зборнай Беларусі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Даніі і заваяваць бронзавыя медалі прэстыжнага турніру.
У 2012- м Хвашчынскі зайграў яшчэ ярчэй і цалкам заслужана адправіўся на Алімпіяду ў Лондан. Праўда, на поле там так і не выйшаў. Аднак з поля зроку Георгія Кандрацьева, які ўзначаліў неўзабаве нацыянальную зборную Беларусі, не выпаў. У лістападзе 2012 футбаліст дэбютаваў у галоўнай камандзе краіны ў спарынгу з Ізраілем. А ў сакавіку 2013, паразіўшы браму Канады, адкрыў лік сваім галам за зборную.
Снайпэрскі талент форварда не раз адчувалі на сваёй скуры і мінскія дынамаўцы. Сталічных аднаклубнікаў Уладзімір засмучаў з зайздроснай сталасцю. У выніку, зімой 2013 мінскае і берасцейкае «Дынама » дамовіліся пра трансфер нападніка.У сезоне-2013 Уладзімір адыграў за «Дынама» больш за 30-ць матчаў, забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы, аднак пачатак наступнага сезона выдаўся не такі абнадзейваючы (5 матчаў у аснове), і ўжо вясной 2014 года Уладзімір адправіўся ў арэнду ў ФК «Мінск», а ў міжсезонні 2015 адбыўся трансфер гульца ў гэтую каманду.
Аднак, праз год, Уладзімір Хвашчынскі зноў вяртаецца ў «Дынама». Заўзятары і трэнерскі штаб разлічваюць, што гэта вяртанне надасць гульцу новыя сілы і ў поўнай меры раскрые яго снайпэрскі талент.