Сезон 2023:
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
30 Беларусь
Гутар Аляксандр
34 года, Вратар

Дата народжання
18 красавіка 1989 г.
у г. Мінск, Беларусь
190 см/83 кг

  • Лепшы футбаліст Беларусі 2011 г.
  • Чэмпіён Беларусі 2008 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2009 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2010 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2011 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Уладальнік Кубку Беларусі 2009/10 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)

Аляксандр Гутар

  • Выхаванец: СДзЮШАР "Дынама" (Мінск)
  • Першы трэнер: І.В. Гарэлаў, А.Я. Кузняцоў
  • Папярэднія клубы: БАТЭ Барысаў
  •  

    Аляксандр Гутар з'яўляецца выхаванцам сталічнай СДзЮШАР «Дынама», дзе яго талент выпесцілі спачатку Ігар Гарэлаў, а потым Аляксей Кузняцоў. Ужо тады Аляксандра адрознівалі разважлівасць, навык чытаць гульню, добрая тэхнічная падрыхтоўка і ўпэўненыя дзеянні па ўсёй штрафной пляцоўцы.

     

    У 2006-м годзе Гутар перайшоў ў барысаўскі БАТЭ, дзе тры гады выступаў за дубль. Дэбют у вышэйшай лізе адбыўся ў сезоне-2008. Але доўгі час ён з'яўляўся зменшчыкам Сяргея Верамко, хай і перыядычна выходзіў у афіцыйных гульнях. У тым ліку ў матчы Лігі чэмпіёнаў з «Леўскі», у якім «жоўта-сінія» ўпершыню заваявалі права гуляць у групавой стадыі прэстыжнага турніру.

     

    Першым годам у якасці першага брамніка стаў 2011-ы. У вышэйшай лізе Гутар правёў 27 матчаў і 16 раз пакідаў сваю браму на замку. У тым жа годзе галкіпер стаў бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы. Гэта дасягненне прынесла зборнай Беларусі пуцёўку на Алімпіяду ў Лондане. А Аляксандр Гутар у выніку быў прызнаны лепшым футбалістам Беларусі 2011 года.

     

    У наступным сезоне Гутар нечакана страціў месца ў складзе БАТЭ, што, зрэшты, не перашкодзіла яму ўпэўнена адыграць на Алімпійскіх гульнях. Але нават гэтая акалічнасць разам з надзейнай гульнёй Андрэя Гарбунова не падштурхнула трэнерскі штаб на змену брамніка. Як следства, Аляксандр згуляў усяго ў трох матчах чэмпіянату і напрыканцы сезону задумаўся пра змену клуба.

     

    Узімку 2013-га Аляксандр Гутар перайшоў у мінскае «Дынама». Дэбют атрымаўся лепей не прыдумаеш. Асноўны і дадатковы час матча 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» скончыўся з лікам 0:0, а ў серыі пенальці брамнік перапыніў два ўдары і стаў героем вечара.

     

    У чэмпіянаце былі як удалыя матчы, так і не вельмі. І некалькі разоў Гутар саступаў месца ў браме цёзку Суліме. Але пры гэтым ён правёў большую частку матчаў чэмпіянату, прычым, практычна ў кожным другім паядынку захоўваў «рамку» ў недатыкальнасці. У кастрычніку 2013 года Гутар правёў першы афіцыйны матч у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Прыйшоўся ён на апошнюю гульню адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 года, у якой беларусам супрацьстаялі чэмпіёны свету і Еўропы – каманда Іспаніі.

Лепшыя бамбардзіры
Лепшыя асістэнты
Турнірная табліца